Размер шрифта

A- A+

Межбуквенное растояние

Цвет сайта

A A A A

Изоображения

Дополнительно

 Версия для слабовидящих
 Обычная версия
Настройки

 

РусскийБеларускi

 

Главная

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

 

18.08.2021

Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Чароўныя ўзоры»

У верасні 2021 года у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Чароўныя ўзоры».

Арганізатарамі выставы-конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Выстава-конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, выяўлення і падтрымкі юных талентаў праз развіццё дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на аснове вывучэння рэгіянальных народных традыцый.

Выстава-конкурс будзе праводзіцца ў намінацыях «Традыцыя», «Майстэрства», «Інавацыя».

На выставу-конкурс будуць прадстаўлены розныя па тэматыцы і напрамку (традыцыйны, сучасны) індывідуальныя работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананыя ў тэхніцы выцінанка. Удзельнікі выставы таксама пазнаёмяцца з калектыўнымі мастацка-даследчымі праектамі па вывучэнні рэгіянальных асаблівасцяў выцінанкі.

 


                                                                               

 

Адрес: 220125, Беларусь, г. Минск, ул. Гинтовта, 22
Телефон: +375 (17) 357 55 21 приемная
Регистрационное свидетельство № 1141001022 от 28 июля 2010

 

Учение — это лишь один из лепестков того цветка, который называется воспитанием. (Сухомлинский В. А.)