18.01.2020
Свята Беларускага фальклору "Кола часу"
У школьным музеі адбылося прыгожае і запамінальнае Свята Беларускага фальклору "Кола часу", удзельнікамі якога сталі вучні 5-6-х класаў, іх бацькі, бабулі і дзядулі ды проста госці.
На працягу ўсяго свята ўжывую гучалі народныя песні, прыпеўкі і беларускія вершы. Удзельнікі гулялі ў народныя гульні: “Перакаці яечка”, "Ручаек" , "Вяселы карагод". У конкурсе на лепшую паскакуху Грынцэвіч Паліна скочыла праз граблі і вілы, не зачапіўшы іх, ажно 27 разоў. Рухавая будзе гаспадыня!
Мерапрыемства дало цудоўную магчымасць усім прысутным дакрануцца да народных традыцый, пачуць беларускі фальклор і паслухаць ласкавую беларускую мову.
Заўсёды радуе фантазія і адказнасць, з якой падыходзіць да арганізацыі сваей работы настаўнік гісторыі і загадчык школьнага музея Наваторцава Вольга Іванаўна. Яе адданасць роднаму краю перадаецца і дзецям. Яны з задавальненнем удзельнічаюць у такіх мерапрымствах.
“Кола часу” дазваліла яшчэ раз азірнуцца на сваю мінуўшчыну, з гонарам узгадаць, якая цудоўная краіна наша Беларусь!




